Этногенез белорусов icon

Этногенез белорусов



НазваниеЭтногенез белорусов
Дата конвертации04.07.2012
Размер155,54 Kb.
ТипРеферат
Этногенез белорусов


МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ Беларускi дзяржа?ны ?нiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi|Рэферат на тэму: ||«Этнагенез беларуса?» || | | МIНСК, 2001 Змест рэферата: Уступ…..……………………………..…...………….…2 «Па слядах беларуса?»….………………..……………5 Заключэнне……………………………………………13 Лiтаратура……………………………………………..14 УступУжо болей, як чвэрць стагоддзя таму ў навуковай літаратуры адбылася значнаядыскусiя паміж даследчыкамі розных навук (археолагі В.В. Сядоў, П.М.Траццякоў, В.Ф. Салаўёва, мовазнаўца В.А. Жучкевіч, этнограф М.Я. Грынблат)па пытанню паходжання беларусаў як народнасці. В.В. Сядоў прапанаваўканцэпцыю фарміравання беларусаў як этнасу ў выніку асіміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснайтэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да з'яўлення асаблівасцей, штоадрозніваюць наш народ ад іншых славянскіх народаў. Астатнія навукоўцыкрытыкавалі некаторыя палажэнні канцэпцыі, але, як было падкрэслена паслязавяршэння дыскусіі, "по существу все выступавшие в дискуссии признаютучастие балтского компонента в формировании белорусской этническойобщности" (От редакции, 1969, с. 121). Такім чынам, канцэпцыя В.В. Сядоваатрымала прызнанне сярод навукоўцаў. Але спробы развіць і ўдакладніць яепалажэнні на канферэнцыі "Этнагенез беларусаў" (1973 г.) (Этногенезбелорусов, 1973) не была ажыццеўлена. Комплекснае вывучэнне гэтай жыццёваважнай праблемы было прыпынена. Толькі ў апошні час, пасля стварэннядзяржавы на Беларусі яна апынулася ў цэнтры інтарэсаў даследчыкаў розныхнавук (Усебеларуская канферэнцыя..., 1993).Аднак такі значны час забарон прывёў да значных недахопаў у вырашэннігэтага пытання. Перш за ўсё, сказваецца адсутнасць комплекснага падыходу зулікам дадзеных усіх навук. Так несумненна, што развіццё і паглыбленне (узначнай ступені і далейшая праверка) канцэпцыі патрабуе ўдакладніць шляхскладання насельніцтва Беларусі ў розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах(Титов, 1983) з улікам арэалаў розных дыялектаў і груп гаворак(Лінгвістычная геаграфія..., 1969), а таксама дадзеных археалогіі.Зараз толькі ў этнаграфіі існуе канцэпцыя паходжання беларусаў (Піліпенка,1993). Але след адзначыць, што цэнтр іх фарміравання як этнасу не звязаны задным з рэгіёнаў Беларусі і нават дакладна не адпавядае групоўцы дыялектаў(Титов, 1983, с. 115).У археалогіі асноўнай праблемай лічылася толькі пытанне ўдакладнення часуз'яўлення першых славян на Беларусі (Левко, 1990; Митрофанов, 1978, с. 125;Поболь, 1983; Штыхаў, 1992, с. 33–36). Такое перабольшванне значэння толькіаднаго пытання дае магчымасць не займацца абагульненнямі вялікагаархеалагічнага матэрыяла. Прасцей выдвігаць неабгрунтаваныя матэрыяламдумкі (нават і не гiпотэзы, таму што аргументаў на карысць той ці іншайдумкі нават не прыводзіцца) у якасці т.зв. "прыярытэтных". Яны маюць толькіадзіны "прыярытэт" – знайсці славян на Беларусі ў як мага старажытнейшыячасы. Таму матэрыяльная культура не аналізуецца ў комплексе і, як правіла,без разгляду шырокага кола аналогій. Усё гэта стварае выдатную глебу длярозных "навуковых" спекуляцый.Калі ж мець на ўвазе вынік этнічных працэсаў на Беларусі (кантакты паміждзвума этнасамі – славянамі і балтамі, асіміляцыя славянамі балтаў якперадумова фарміравання беларусаў), то трэба вызначыць час, калі славянеасвойваюць большую частку арэала, дзе ў далейшым фарміруецца беларускінарод. След улічваць тую акалічнасць, што дадзеныя археалогіі не даюцьмагчымасці дакладна вызначыць этнас многіх культур. На сённяшні момант,першай бесспрэчна славянскай культурай можна лічыць толькі пражскую (5 – 7стст. н.э.) на паўднёвым захадзе Беларусі. Але помнікі вельбарскайкультуры, якія знаходзіліся тут, у Заходнім Палессі ў больш ранні час (2 –4/5 стст.), належаць да готаў (усходніх германцаў). І толькі нашчадкіпражскай культуры (носьбіты культуры тыпу Лукі-Райкавецкай) пранікаюць у 9ст. на поўнач Беларусі.Невырашанай для археалогіі Беларусі застаецца і праблема хіатусу паміжстаражытнасцямі 5 – 8 стст. і Старажытнай Русі. Не распрацаваны яшчэ іпытанні фарміравання ўсіх славянскіх плямёнаў на Беларусі.Недастаткова даследуюцца пытанні паходжання беларусаў і ў мовазнаўстве(Вячорка, 1983, с. 8–10; Клiмчук, 1983, с. 25 – 26). Справа ў тым, штобалтыйскі моўны арэал падзяляецца на шэраг моў асобных плямён (Мажюлис,1974) i арэальныя асаблівасці (гідранімія, фанетыка) у балтыстыцыраспрацаваны дастаткова грунтоўна. І таму трэба ўлічваць існаванне трохраёнаў на Беларусі, якія адрозніваюцца па гідронімах (т.ч. па мовахбалцкага насельніцтва).Таму ? наступным артыкуле будзе зроблена спроба пры супастаўленні даддзеныхархеалогіі, мовазнаўства і этнаграфіі вызначыць перадумовы фарміраваннябеларусаў і на прыкладзе больш даследаванных рэгіёнаў праслядзіць працэсзмен у культуры. «Па слядах беларуса?»Несумненна, больш старажытным сведчаннем аб балцкім субстраце на Беларусіз'яўляюцца звесткі гідраніміі. Як ужо адзначалася, на Беларусі выдзеленытры раёны. В.В. Сядоў супастаўляў іх з археалагічнымі культурамі раннягажалезнага веку (I тыс. да н.э. – 5 ст. н.э.) (Седов, 1970, с. 24).Першы, паўночны раён, які характаразуецца назвамі з канчаткамі -ея, займаепаўночную (на поўнач ад р. Заходняя Дзвіна) i паўночна-усходнюю (ВерхняеПадняпроўе з бассейнам р. Сож) часткі Беларусі, а таксама працягваецца назахад, у Латгалію і на ўсход, у Смаленскае Падняпроўе з суседнімі раёнаміВолга-Окскага міжрэчча (Седов, 1963, с. 28). Несумненна сувязь гэтага раёнуз латгальскай мовай у гідраніміі (Топоров, 1990, с. 372). Сувязьпрасляежана нават у сінтаксісу сказаў (у басейне Заходняй Дзвіны)(Прохорова, 1991, с. 31). Поўнага супадзення арэалу з этнаграфічнымірегёнамі ці дыялектамі беларускай мовы цяжка чакаць. Трэба мець на ўвазе імагчымасць некаторага змянення межаў у часе культурнага развіцця. У такімвыпадку з гэтым арэалам можна суаднесці рэгіёны Паазёр'я і Падняпроўя іпаўночна-усходні дыялект. Па дадзеных археалогіі з гэтым арэаламсуадносіцца днепра-дзвінская культура.Другі, цэнтральны раён, які характаразуецца гідронімамі з канчаткамі -ія(Седов, 1963, с. 28) займае сярэднюю частку паўночна-заходняй Беларусі.Такія гідронімы сустаракаюцца ў Літве, акрамя яе паўночна-усходняй часткі(селоны) (Ванагас, 1981, с. 92) і іх можна аднесці да літоўцаў. Здыялектамі беларускай мовы гэты раён не супадае. Ён месціцца на часткахарэалаў двух дыялектаў і сярэднебеларускіх гаворак. Няма дакладнагасупадзення з этнаграфічнымі рэгіёнамі (ахоплівае Цэнтральны, часткіПанямоння, Паазёр'я і Усходняга Палесся). Па дадзеных археалогіі гэтамураёну дакладна адпавядае арэал культуры штрыхаванай керамікі на Беларусі.Для другога раёну гідраніміі след адзначыць наяўнасць змешаннай паласы зпаўночным раёнам і складаная сітуацыя (накладанне арэалаў) з трэцім раёнам.Змешанная паласа гідронімаў на поўначы раёна суадносіцца з абшарамі, напомніках якіх вызначаны элементы абедзвюх культур (днепра-двінскай іштрыхаванай керамікі).Апошні, трэці раён, які характаразуецца гідронімамі з -да (Седов, 1963, с.29) і -ва (Непокупный, 1981, с. 109), ахоплівае Панямонне (без р. Віліі).Яго звязваюць з яцвягамі. Гэты раён працягваецца на тэрыторыю Літвы іахоплівае яе паўднёвую частку, дзе месцяцца паўднёва-аўштайскія, цідзукскія говары. Яны па фанетычных асаблівасцях адносяцца да яцвягаў, як івостраўныя літоўскія говары на Беларусі (Дзятлава). Такія ж асаблівасцімаюць балтызмы ва ўсім гэтым раёне (Вячорка, 1983; Непокупный, 1976). Гэтыгідранімічны раён супадае з паўночна-заходняй падгрупай гаворак паўднёва-заходняга дыялекту і знаходзіцца ў межах аднага рэгіёна Панямоння. Гэтавобласць супадае з арэалам культуры каменных курганаў 5 – 12 стст. н.э.,носьбіты якой былі яцвягамі.Па дадзеных мовазнаўства можна датаваць час існавання гэтых раёнаў. Так,балцкі масіў гідраніміі вельмі архаічны і падобны ва ўсім вялікім арэале.Падзел прабалтыйская мовы пачаўся прыблізна каля 5 ст. да н.э., каліаддзяляецца заходнебалцкі дыялект, з якога пазней выйшлі прускі, яцвяжскі ікуршскі, а таксама блізкародныя да іх земгальскі і селонскі (Мажюлис, 1981,с. 103), таму i трэці раён можна датаваць часам не раней 5 ст. да н.э.Прыкладна ў гэты час фарміруецца культура заходнебалтыйскіх курганоў,носьбіты якіх пачынаюць пранікаць у заходнюю частку арэала кульутрыштрыхаванй керамікі. Аднак у другой палове I тыс. да н.э. – пачатку I тыс.н.э. уплыў заходніх балтаў на ўсход быў слабы. Але ў гэтай частцыБеларускага Панямоння знаходзіцца перыферыя культуры штрыхаванай керамікі(слабазаселеныя абшары). І таму на частцы Панямоння адбылося суіснаваннедзвюх моў (археалагічных культур) і, як вынік, накладанне дзвухгідранімічных раёнаў.Падзел усходнебалцкай мовы пачаўся на рубяжы н.э. і канчаткова завяршыўсятолькі ў 5 – 7 стст. н.э. (Мажюлис, 1974, с. 122). Прычынамі гэтагаразыходжання яўляюцца кантакты носьбітаў латышскай (латгальскай) мовы зфіна-вуграмі. Да таго, у 5 – 7 стст. н.э. пачалася іх міграцыя на тэрыторыюфінаў на поўнач ад р. Заходняй Дзвіны (Даугавы) (Мажюлис, 1974, с. 123 –124). Як адзначалася вышэй, у 5 ст. н.э. у Панямонні з'яўляеца культуракаменных курганоў (яцвягі). Каменныя курганы ў Беларускім Панямонні існуюцьда 13 ст., а пазней на правабярэжжы іх змяняюць каменныя магілы 12 – 16стст. (Зверуго, 1989, с. 30 – 42). У 5 ст. н.э. у астатняй частцы Панямоння(басейн р. Віліі) знаходзяцца помнікі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў,якія існуюць тут да 12 ст. Гэты абшар адпавядае летапіснай зямле Нальшаны.Такім чынам, існаванне раёнаў балцкай гідраніміі на Беларусі можна лічыцьнесумненным на працягу ранняга жалезнага веку, амаль да 5 – 7 стст. н.э. Іў гэтыя часы закладываюцца высновы для фарміравання гісторыка-этнаграфічныхрэгіёнаў Беларусі. І з гэтага часу можна сцвярджаць аб вытоках асаблівасцейПанямоння, якое тады складаецца з дзвюх культурных абласцей (яцвягі іНальшаны).Можна гаварыць і аб пачатку складання рэгіёна Заходняга Палесся, якой, уасноўным, супадае з палескай групай гаворак і арэалам пражскай культуры 5 –7 стст. н.э. на Беларусі (Белорусская археология, 1987, с. 75 – 77). Дагэтага часу, уключаючы і 8 – 9 стст. н.э., адносяць і з'яўленне ранніхславізмаў у балцкіх мовах (Топоров, 1991, с. 9). Але немагчыма адносіцьЗаходняе Палессе да прарадзімы славян. Справа ў тым, што раней тутпражывалі плямёны вельбарскай культуры, якія належалі да готаў(усходнегерманскія плямёны).Складаней справа для астатняй частцы Беларусі. Справа ў тым, што абедзвеасноўныя археалагічныя культуры (днепра-дзвінская і штрыхаванай керамікі)знікаюць у 5 ст. н.э. У гэты час на тэрыторыі паўночнай, цэнтральнай іўсходняй Беларусі (І – ІІІ регіёны) распаўсюджваюцца помнікі банцараўскай,тушамлянскай і калочынскай культур, а таксама носьбіты культуры пскоўскіхдоўгіх курганоў (атокінскі варыянт) (Штыхаў, 1992). Помнікі первых трохкультур раней аб'ядноўвалі ў адзіную культурную еднасць тыпа Банцараўшчыны-Тушамлі-Калочына. Але ў апошні час стала відавочна, што яны яўляюццарознымі культурамі і адрозніваюцца па асаблівасцях узнікнення (розны час ірозныя культуры, на выснове якіх яны складаюцца), па рысах матэрыяльнайкультуры (асаблівасці пахавальнага абрада, керамічны комплекс). Прабанцараўскую і тушамлянскую культуры можна сцвярджаць, што яны ўзніклі нааснове папярэдніх культур (банцараўская як вынік развіцця культурыштрыхаванай керамікі ў 5 ст. н.э., тушамлянская – з старажытнасцей днепра-дзвінскай культуры Смаленшчыны ў 3 - 4 стст. н.э.(Шмидт, 1996)).Калочынская культура ўзнікае на выснове развіцця насельніцтва кіеўскайкультуры ў 5 ст. н.э.Атокінскі варыянт з'яўляецца часткай вялікага арэалу культуры пскоўскіхдоўгіх курганоў. Прыход новага насельніцтва адзначаны толькі для тэрыторыіапошняй культуры (паўночная Віцебшчына).На гэты час матэрыялы даследаванняў не дазваляюць дакладна вызначыцць межыгэтых чатырох культур. Таму цяжка рабіць супастаўленні з межамі рэгіёнаў ідыялектаў (гаворак). Так, не выключана верагоднасць супадзення арэалукалочынскай кульутры з мозырскай групай гаворак. Але ўдакладняеццапаўночная мяжа распаўсюджання помнікаў гэтай культуры (магчыма, янысустракаюцца і далей на поўнач). Арэал банцараўскай культуры ахопліваеЦэнтральны рэгіён і паўднёвую частку Паазер'я.Вельмі цікавая сітуацыя назіраецца ў паўночна-усходняй Беларусі, дзе пададзеных лінгвістыкі бачна налажэнне паўночнай і віцебска-магілёўскайгруповак говараў паўночна-усходняга дыялекту. Такая сітуацыя адбываецца і ўгісторыі насельніцтва (змене археалагічных культур). Так, паўночная часткамяжы віцебска-магілёўскай групоўкі адпавядае мяжы паміж дзвюма лакальнымігрупамі днепра-дзвінскай культуры (заходняя і смаленская). Пазней, у 3 ( 5стст. н.э. менавіта на месцы гэтых груп узнікаюць атокінская (заходняя) ітушэмлянская (усходняя) культуры (Шадыро, 1985, с. 108 – 112; Шмидт, 1991,с. 40). З арэалам тушамлянскай культуры можна суаднесці распаўсюджанневіцебска-магілёўскай групы гаворак. Пазней, у 8 ст. н.э. у паўночню часткуарэалу тушэмлянскай культуры прыходзяць з захаду носьбіты культурысмаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Мясцовае насельніцтва значнаскарачаецца (Енуков, 1990, с. 127 – 128; Шмидт, 1991, с. 41). Таму дагэтага часу можна аднесці фарміраванне складанай моўнай сітуацыі(накладанне гаворак) на паўночным усходзе Беларусі.Але ўсё вышэйсказанае можа быць доказам працэса фармiравання розныхсубстратных традыцый для этнічнай прасторы Беларусі. Але патрэбна некаянадбудова над гэтым прасторам (магчыма, адзіны этнічны слой – суперстрат),якая і аб'яднала гэтыя рознакультуровыя і рознаэтнічныя традыцыі ў напрамкуфармавання новай этнічнай еднасці – беларусы.Дадзеныя аб стварэнні такой дастаткова адзінай этнічнай прасторы можнаатрымаць пры аналізе карты дыялектаў і груповак гаворак. Для ўсёй Беларусіхарактэрна наяўнасць дзвух асноўных дыялектаў (паўднёва-заходні і паўночна-усходні) з пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі і існаваннем ізаглос,якія аб'ядноўваюць абодва дыялекты. У асноўных рысах гэты падзел супадае зплемяннымі арэаламі дрыгавічоў і крывічоў (Клiмчук, 1983, с. 26; Лысенка,1991, Штыхаў, 1992). Тым больш, што ў цэнтральнай частцы Беларусі і быломесца церазпалоснага пражывання абодвух плямёнаў.Наяўнасць адзіных ізаглос прывяло да таго, што Ф.Д. Клімчук прызнаўіснаванне балта-славянскай еднасці на Беларусі ў больш ранні час (6 – 8стст. н.э. – банцараўская культура) (Клiмчук, 1983, с. 26). Да таго ж гэтаяканцэпцыя не дазваляе вызначыць вытокі радзімічаў (у адрозненні астатніхславянскіх плямёнаў яе носьбіты не адбыліся на карце дыялектаў асобнайгрупай).Але для гэтага часу нельга гаварыць аб кантактах (ці сувязях) паміжносьбітамі пражскай і банцараўскай культур. Продкамі летапісных дрыгавічоўбылі носьбіты кульутры тыпу Лука-Райкавецкая (Лысенко, 1991, с. 95; Седов,1982, с. 116), якая ўзнікае на выснове культуры Прага-Корчак і на Беларусізаймае яе арэал.. Дрыгавічы пачалі асвойваць землі на левабярэжжы Прыпяціне раней 9 – 10 стст. (Лысенка, 1991, с. 96), але большасць помнікаўбанцараўскай кульутры знікаюць раней, у 8 ст. н.э. (Митрофанов, 1978, с.153) і толькі малая іх частка існуе ў пачатку 9 ст. Але у гэты час (9 – 10стст.) дрыгавіцкія могільнікі ў Падняпроўі займалі толькі былы Рэчыцкіпавет і ніжняе цячэнне Беразіны (Лысенко, 1991, с. 94), т.ч. па-за арэаламбанцараўскай культуры. Поўнае засяленне дрыгавічамі ўсёй сваёй тэрыторыіможна аднесці да 10 – 11 стст. (Заслаўе) (Лысенка, 1991, с. 124), а ўВерхнім Падняпроўі яны з'яўляюцца ў канцы 10 – пачатку 11 стст. (Лысенко,1991, с. 99). Такім чынам, распаўсюджанне славян на ўсёй Беларусі (як іпачатак працэсу складання беларускай мовы) нельга адносіць раней за 10стст. (магчыма, у нейкай меры і да 9 ст.). Але гэта час вельмі складаныхпадзей ва Ўсходняй Еўропе (складанне дзяржавы Старажытная Русьсуправаджалася сур'ёзнымі зменамі ў рассяленні розных плямён і нават ваўсіх галінах жыцця).Асаблівасці складання паўночна-усходняга дыялекту мовы, як і наяўнасцьадіных ізаглос, што аб'ядноўваюць абодва дыялекты, можна звязваць саскладаным працэсам фарміравання крывічоў. Так, у матэрыяльнай кульутры(пахавальны абрад і інвентар) смаленска-полацкіх доўгіх курганоў існуюцьдзве традцыі. Помнікі з першай традыцыяй (звязаны з балтамі, верагодна,латгаламі) з'яўляюцца ў 7 – 8 стст. у Полацкім Падзвінні і ў сярэдзіне 8ст. распаўсюджваюцца ў Смаленскім Падняпроўі. У выніку гэтага наСмаленшчыне знікае тушамлянская кульутра. Пазней, у Днепра- Дзвінскімміжрэччы з'яўяюцца помнікі з другой традыцыяй (славяне). Але толькі ў 9 ст.гэтая традыцыя пераважае у культуры. З сярэдзіны 9 ст. носьбіты кульутры(але ўжо са значным уплывам славян) пачынаюць міграцыю на захад, уВіцебскае Падзвінне. І толькі ў канцы 9 – пачатку 10 стст. у СмаленскімПадняпроўі ў выніку прыходу новай хвалі славян культура доўгіх курганоўзнікае. Але на захадзе, у Падзвінні яна існуе да канца 10 – пачатку 11стст. (яе элементы адзначаны і пазней у старажытнарускіх курганах зтрупапалажэннем) (Енуков, 1990, с. 126 – 130). Насельніцтва, якое прынеслаасаблівасці другой традыцыі культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў,прыйшло з поўдня (курганы з трупаспаленнямі Гомельска-МагілёўскагаПадняпроўя) уздоўж Дняпра ў 9 ст. і несла кераміку, якую можна звязваць зкультурамі тыпу раменска-боршаўскай і Лукі-Райкавецкай.Пры такім складаным шляху фарміравання летапісных крывічоў ёсць магчымасцьвызначыць спрэчныя пытанні. Так, з'яўленне ізаглос, якія аб'ядноўваюцьабодва дыялекты мовы, можна аднесці толькі да 9 ст. і звязаць з існаваннемкультуры Лукі-Райкавецкай на поўдні Беларусі (продкі дрыгавічоў) іпранікненне носьбітаў гэтай культуры на поўнач (другая традыцыя ў культурысмаленка-полацкіх доўгіх курганоў). У такім разе, летапісных крывічоў следлічыць у этнічных адносінах балта-славянамі (да канца 9 ст. у СмаленскімПадняпроўі, да канца 10 ст. у Падзвінні) і адзначыць (асабліва дляПадзвіння) павольную асіміляцыю славянамі мясцовага насельніцтва. Да таго жгэты абшар знаходзіцца на вельмі ажыўленых гандлёвых шляхах (з варагаў ігрэкі з Ловаці да Дняпра, так і па Заходняй Дзвіне), таму тут ў складаныхэтнічных працэсах маглі прымаць удзел і іншыя этнасы (варагі і ноўгарадскіясловене (па летапісу "Полоцк – город Словеньск")).Доказам аб павольным характары асіміляцыі мясцовага, балцкага насельніцтвана поўначы Беларусі можа быць і такая асаблівасць мовы як аканне. Яевысновы былі закладзены ў папярэдні час (Седов, 1970, с. 184 – 185) ізахаваліся таму, што этнакультурныя і камунікатарныя сувязі засталісянязменнымі і з прыходам славян (Чекмонас, 1983, с. 67 – 68). Час гэтагапрыходу можна праверыць з дапамогай дадзеных з літоўскай і латгальскіх моў.Справа ў тым, што інтэнсіўныя сувязі паміж усходнебалцкімі іўсходнеславянскімі мовамі пачаліся ў 9 – 10 стст., а з літоўскай – нават здругой паловы 9 ст.Такім чынам, пачатак фарміравання дыялектаў пачынаецца і 9 – 10 стст.Відавочна, што значную ролю ў этнічных працэсах мелі і знешнепалітычныяўмовы. Да таго ж з'яўленне дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае ііншыя княствы), якія ўключалі ў свой склад значныя часткі Беларусі зарэаламі будучых дыялектаў, стваралі спрыяльныя ўмовы для этнакультурнагаразвіцця.Тут след падкрэсліць асаблівасці развіцця тэрыторыі радзімічаў. Уадрозненне ад астатніх славянскіх плямёнаў Беларусі яны займалі адноснаневялікую тэрыторыю. У іх матэрыяльнай культуры бачны значны балцкікампанент. Але развіццё гэтай тэрыторыі не прывяло да фарміравання асобнагаэтнаграфічнага ці лінгвістычнага абшару. Усё гэта было абумоўлена складанайгісторыяй гэтага рэгіёну (Пасожжа).Так, у трэцыяй чвэрці І тыс. н.э. тут няма адзінай архелагічнай кульутры:на поўначы – тушамлянская (да 9 ст.) (Енуков, 1990, с. 172) і на поўдні –калочынская (Макушников, 1992, с. 74 – 75). Першыя несумненныя славянез'яўляюцца тут у 8 – 9 стст., але належаць яны да раменска-боршаўскайкультуры (Макушников, 1987, с. 15 – 16). Як і на поўначы Беларусі, гэта непрывяло да рэзкай смены культуры. Абшчынна-племянныя центры, штосфарміраваліся раней, працягваюць існаваць (Макушников, 1992, с. 75).Верагодна, што гэты сімбіёз славян (носьбітаў раменска-боршаўскйа культуры)і мясцовага балцкага насельніцтва меў вынікам фарміраванне радзімічаў.Падпарадкаванне радзімічаў Кіеўскаму княству ў канцы 10 ст. таксама непрывяло да змен, верагодна, таму, што залежнасць абмяжоўвалася толькіданінай Кіеву. Знішчэнне пасяленчай структуры адбылося пазней, у канцы 11 –першай трэці 12 стст., калі пачынаецца інтэнсіўнае "адзяржаўленне" гэтайтэрыторыі. У ніжнім Пасожжы як цэнтр кіравання і хрысціянізацыі ўзнікаеГомель. Тэрыторыя радзімічаў у гэты час падзелена паміж дзвума княствамi(Чарнігаўскім і Смаленскім), а гэта таксама не спрыяла стварэннюэнаграфічнай еднасці.Такім чынам, міграцыя славян на тэрыторыі розных балцкіх плямёнаў набольшай частцы Беларусі ў 9 – 10 стст. прывяла да стварэння ўмоў дляфарміравання будучага беларускага народа. Тут не след перабольшвацьэтнічную еднасць вялікай дзяржавы Ўсходняй Еўропы – Старажытнай Русі. Ітаму пачатак працэса, што прывёў да ўзнікнення беларусаў можна адносіць да10 ст.Міграцыя славян на абшары Беларусі не мела мэтай поўнае знішчэнне мясцоваганасельніцтва і захоп тэрыторыі. Яна ішла ўздоўж гандлёвых шляхоў і меламэтай падпарадкаванне мясцовага насельніцтва для далейшай эксплуацыі (напачатку, гэта абмяжоўвалася зборам даніны). Для кантролю за гандлем ісуседнімі тэрыторыямі засноўваліся гарады (цэнтры ўлады, гандлю, рамёстваў,а потым духоўнага жыцця). Асноўнымі шляхамі рассялення новага насельніцтвабылі рэкі: 1) Заходняя Дзвіна, далей Дзісна 2) Дняпроўская Бярэзіна – вярхоўе Віліі 3) Свіслач – вярхоўя Нёмана 4) Ясельда – Шчара – Нёман. І таму асноўныя рэшткі (астраўкі) балцкага насельніцтва сустракаюцца ў міжрэччах і вадападзелах рэк.У 10 ст. славянамі не была падпарадкавана ўся сучасная тэрыторыя Беларусі.Але ў гэты час з'яўляюцца раннедзяржаўныя ўтварэнні (княствы) і яныпрацягваюць гэтую справу, выконваючы і тыя ж мэты (кантроль за гандлёвымішляхамі, падпарадкаванне новых тэрыторый з жыхарамі-даннікамі).Так сярэдняе Падзвінне было замацавана за Полацкам з дапамогай узвядзеннекрэпасцей у Браславе, Маскавічах, Дрысвятах, Рацюнках і асноўны прытокнасельніцтва (у асноўным крывічы) меў месца ў 11 – 12 стст.Такім жа шляхам было занята Верхняе Панямонне. Так, могільнікі дрыгавічоўтут з'явіліся ў канцы 10 – пачатку 11 стст. У гэты ж час пабудаваныўмацаванні Навагрудка і Ваўкавыска (Зверуго, 1989, с. 67, 99). І пад 983 г.маюцца звесткі аб паходзе Уладзіміра на яцвягаў i падпарадкаванні іх сваёйуладзе. Да 12 ст. адносіцца заснаванне ў Панямонні Гродна, Слоніма іТурыйска (Зверуго, 1989, с. 63, 73, 75). Тое, што ў асваенні Панямонняпрымалі ўдзел акрамя дрыгавічоў і драўляне, валыняне і крывічы таксамасведчыць на карысць думкі аб асваенні гэтага рэгіёну пад кіраўніцтвамдзяржавы. К 13 ст. мяжа паміж славянамі і балтамі праходзіла па р. Нёман.Распаўсюджанне беларускай мовы ў паўночнай частцы Панямоння і басейне р.Віліі адбылося ўжо ў часы Вялікага княства Літоўскага (з 13 да канца 18стст.). ЗаключэннеТакім чынам, можна адзначыць, што падпарадкаванне славянамі мясцовагабалцкага насельніцтва значнай часткі Беларусі ў 9 – 10 стст. склалаперадумы да фарміравання беларускага народу. Наяўнасць на тэрыторыіБеларусі розных балцкіх плямёнаў і іх асіміляцыя прышэльцамі прывяло дастварэння розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў і розных дыялектаў, групгаворак у складзе беларускага этнасу. Аднак з гэтага часу на Беларусіствараюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні (старажытнарускія княствы) і напрацэс развіцця этнасу пачынаюць уздзейнічаць таксама і новыя, палітычныяфактары. Пазней, на новым гістарычным этапе (ў часы Вялікага княстваЛітоўскага) працэс стварэння беларускага ("рускага") этнасу завяршаецца. ЛітаратураЭтногенез белорусов, 1973. ТД научной конференции. Мн.Штыхаў Г.В., 1992. Крывічы. Мн.Белорусская археология. Достижения археологов за годы Советской власти.Мн., 1987.Брейдак А.Б., 1988. Западная граница латгальского и селонского племени поданным языка в ХІІІ – XIV вв. // Балто-славянские исследования. 1986. М. С.219 – 228.Вячорка В.Р., 1983. Некоторые ареальные особенности фонетическогооформления белорусских балтизмов // Балто-славянские этноязыковые отношенияв историческом и ареальном плане. ТД ІІ балто-славянской конференции. М. С.8 – 10.Дучыц Л.У., 1991. Браслаўскае Паазер'е ў ІХ–XIV стст. Мн.Енуков В.В., 1990. Ранние этапы формирования смоленско-полоцких кривичей.М.Зверуго Я.Г., 1989. Верхнее Понеманье в ІХ – ХІІІ вв. Мн.Климчук Ф.Д., 1981. К истории распространения белорусских говоров в юго-восточной Литве // Балто-славянские исследования. 1980. М. С. 214 – 221.Климчук Ф.Д., 1983. К вопросу об утверждении славянского лингвистическогоэлемента на территории нынешней Белоруссии // Балто-славянские этноязыковыеотношения в историческом и ареальном плане. ТД ІІ балто-славянскойконференции. М. С. 25 – 26.Левко О.Н., 1990. Пути и характер расселения славян на территории Северо-восточной Белоруссии // VI Международный конгресс славянской археологии. ТДсоветской делегации. М. С. 38 – 41.Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак. 1969. Мн.Лысенко П.Ф., 1991 Дреговичи. Мн.Макушников О.А., 1987. Нижнее Посожье во второй половине І тысячелетиян.э.: Автореф. дисс. .. канд.истор. наук. Киев.Макушников О.А., 1992. К вопросу о поселенческой структуре второй половиныІ тыс. н.э. в нижнем Посожье // Насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторыйу эпоху жалеза. Мн. С. 73 – 76.Медведев А.М., 1996. Беларуское Понеманье в раннем железном веке (Ітысячелетие до н.э. – 5 в.н.э.). Мн.Митрофанов А.Г., 1978. Железный век Средней Белоруссии (VII – VI вв. дон.э. – VIII в. н.э.). Мн.Непокупный А.П., 1976. Балтийская и балто-славянская географическаятерминология Белоруссии и Украины.Піліпенка М.Ф., 1993. Фарміраванне пачатковай этнічнай тэрыторыібеларускага народа // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. ТД. Мн. Ч. І.С. 24 – 25.Поболь Л.Д., 1983. Археологические памятники Белоруссии. Железный век. Мн.Cедов В.В., 1982. Восточные славяне в VI – XIII вв. М.Титов В.С., 1983. Иторико-этнографическое районирование материальнойкультуры белорусов XIX – начала XX вв. Мн.Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. 1993. Мн,. Ч. І, ІІ.Шмидт Е.А., 1991. Археологические культуры железного века в верховьях р.Сожа. // Гомельщина: археология, история, памятники. Гомель. С. 39 – 41.Шмидт Е.А., 1996. Об этнической принадлежности племен тушемлинской культурыIV–VIII вв. н.э. в верховьях Днепра // ГАЗ. № 10. С. 33 ( 37.




Нажми чтобы узнать.

Похожие:

Этногенез белорусов icon«Этногенез и биосфера земли»
Концепция Л. Н. Гумилёва «Этногенез и биосфера земли» и её значение в развитии философии истории
Этногенез белорусов iconКонцепция Л. Н. Гумилева Этногенез и биосфера земли и ее значение в развитии философии истории Концепция Л. Н. Гумилёва «Этногенез и биосфера земли»
Концепция Л. Н. Гумилева Этногенез и биосфера земли и ее значение в развитии философии истории
Этногенез белорусов iconЭтногенез

Этногенез белорусов iconЭтногенез

Этногенез белорусов iconЭтногенез восточных славян

Этногенез белорусов iconЭтногенез. Теория Л. Н. Гумилева

Этногенез белорусов iconЭтногенез и биосфера Земли

Этногенез белорусов iconЭтногенез народов Дагестана

Этногенез белорусов iconЭтногенез по Л. Н. Гумилёву (+ обширная биография)

Этногенез белорусов iconКривичи
Именно их соединение выявило характернейшие особенности нашего народа – в языке, культуре, характере, которые отличают белорусов...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©rushkolnik.ru 2000-2015
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы